У сённяшнім таварыскім матчы БАТЭ прайграў балгарскаму «Лудагорцу» (0:3).
Такім чынам, барысаўчане прайгралі трэці спарынг запар на зборы ў Турцыі.
Да гэтага «жоўта-сінія» саступілі македонскай «Шкендыі» (1:2) і тбіліскаму «Дынама» (0:2).
Адзіны мяч БАТЭ ў трох гульнях забіў абаронца Нёманя Мілунавіч.