lemonde.fr

lemonde.fr

У Алжыры парламент прыняў шэраг законаў у рамках рэформы канстытуцыі краіны, якія абмяжоўваюць знаходжанне прэзідэнта на пасадзе кіраўніка дзяржавы двума тэрмінамі, а таксама даюць берберыйскай мове статус дзяржаўнай.

Праваабаронцы ўжо даўно дамагаюцца афіцыйнага прызнання мовы алжырскіх бербераў, якія складаюць у краіне меншасць.

Арабская мова будзе па-ранейшаму выкарыстоўвацца ў якасці асноўнай у дзейнасці дзяржаўных органаў.

Гэтыя рэформы былі ў ліку абяцаных прэзідэнтам Абдэлазізам Бутэфліка ў 2011 годзе, калі ў краіне адбыліся хваляванні і грамадзянскія пратэсты.

Прэзідэнт, якому 78 гадоў, быў пераабраны на чацвёрты тэрмін у 2014 годзе. Ён рэдка з'яўляецца на людзях і перанёс інсульт у мінулым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0