Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у эфіры тэлеканала «Расія-1» заявіў, што на тэрыторыі Сірыі дзейнічаюць байцы чачэнскага спецназа. Сюжэт пра чачэнскі спецназ быў паказаны 7 лютага ў эфіры праграмы «Вести недели» як анонс фільма Аляксандра Рагаткіна, які выйдзе ў праграме «Спецыяльны карэспандэнт» ўвечары 10 лютага.

«Цэнтр сіл спецыяльнага прызначэння пад Цэнтароем. У Чачні менавіта тут праходзілі падрыхтоўку байцы, якія цяпер дзейнічаюць у Сірыі ў тыле ў ІДІЛ. Прыйшоў час расказаць пра тых, хто забяспечвае поспех расійскай авіяцыі на зямлі цаной уласнага жыцця», — гаворыцца ў сюжэце.

Рамзан Кадыраў, голас якога гучыць за кадрам, паведамляе, што ўдалося стварыць разгалінаваную агентурную сетку непасрэдна ў самой «Ісламскай дзяржаве».

«Туды былі накіраваны найлепшыя байцы рэспублікі. Яны збіраюць інфармацыю аб структуры, колькасці тэрарыстаў, вызначаюць мэты для бамбаванняў і фіксуюць іх вынік», - гаворыцца ў сюжэце.

Кадыраў таксама распавёў, што агенты спецслужбаў з Чачні яшчэ ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі былі пад прыкрыццём адпраўленыя ў лагеры для падрыхтоўкі баевікоў, якія вызнаюць вахабізм. «Інструктары там былі з натаўскіх дзяржаў», — сцвярджае кіраўнік Чачні.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пераадрасаваў у сілавыя ведамствы пытанне аб удзеле спецназа з Чачні ў наземнай спецаперацыі ў Сірыі. Пры гэтым Пяскоў нагадаў, што «Мінабароны РФ неаднаразова тлумачыла, хто знаходзіцца ў Сірыі, з якога моманту і чым яны там займаюцца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?