Архіўнае фота, president.gov.by

Беларусь, ЕС і ЗША нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей ацаніў як нармальныя перспектывы адмены абмежавальных мер, што пакуль існуюць у дачыненні да Беларусі. «Думаю, тут перспектывы нармальныя. Самае галоўнае, што нам удалося дамагчыся не толькі змены атмасферы, але і самога зместу нашых узаемаадносін з ЕС і ЗША. Усе бакі нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог», — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Па словах міністра, перспектывам нармалізацыі адносінаў з Захадам, у першую чаргу з ЕС і ЗША, надавалася асаблівая ўвага сёння ў час яго дакладу кіраўнік краіны. Кіраўнік дзяржавы даў канкрэтныя даручэнні па развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з ЕС, у тым ліку ў такіх адчувальных сферах, як праваабарончая тэматыка, праца з АБСЕ па падрыхтоўцы выбараў і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?