фота з сайта «Дынама» Мінск

фота з сайта «Дынама» Мінск

Славацкі «Слован» выйграў сёння, 8 лютага, у авертайме ў рыжскага «Дынама» 3:2 і заваяваў пуцёўку ў плэй-оф чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына).

Мінскае «Дынама» ў плэй-оф гуляць не будзе, бо згубіла шанцы дагнаць славакаў (засталося правесці два туры).

1. ЦСКА — 127, 2. Ёкерыт — 105 (пераможца дывізіёна), 3. Лакаматыў — 119, 4. Сочы — 102, 5. Дынама Масква – 102, 6. СКА – 100, 7. Тарпеда – 98, 8. Слован – 89,

9. Дынама Мінск – 81, 10.Медвешчак – 78, 11. Спартак – 71, 12. Дынама Рыга – 69, 13. Віцязь – 64, 14. Северсталь – 56.

Мінскаму «Дынама» засталося правесці ў рэгулярным чэмпіянаце два матчы: 16 лютага са «Спартаком» і 18-га з «Тарпеда».

Мінчане прапусцяць плэй-оф у трэці раз за чатыры апошнія сезоны і пяты раз — за перыяд выступаў у КХЛ. Год таму «Дынама» выйшла ў плэй-оф, дзе ў першым раўндзе саступіла «Ёкерыту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0