Паўночнай Карэі ўдалося вывесці свой спадарожнік на арбіту Зямлі, але пакуль незразумела, ці працуе ён, паведаміла міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Неназваны прадстаўнік амерыканскіх уладаў заявіў тэлекампаніі Сі-эн-эн, што запушчаны КНДР спадарожнік «бескантрольна круціцца на арбіце» і не здольны выконваць якія-небудзь карысныя функцыі.

Пхеньян заявіў, што запушчаны ў нядзелю спадарожнік выконвае камунікацыйныя функцыі, а ўся аперацыя па вывадзе яго на арбіту прайшла надзвычай паспяхова.

Міжнароднае грамадства асудзіла дзеянні Пхеньяна. Рэзалюцыі Рады бяспекі ААН забараняюць Пхеньяну любую дзейнасць, звязаную з ядзернымі тэхналогіямі, а таксама распрацоўкай балістычных ракет.

У заяве, прынятай на надзвычайным пасяджэнні РБ, гаворыцца, што ў бліжэйшы час будзе разглядацца рэзалюцыя аб увядзенні санкцый у дачыненні да КНДР, якія стануць адказам на небяспечныя і сур'ёзныя парушэнні статута ААН.

ЗША заявілі, што ў самы бліжэйшы час акажуць падтрымку Паўднёвай Карэі, разгарнуўшы на яе тэрыторыі сучасны комплекс супрацьракетнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?