Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 8 лютага сустрэўся з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра (г. Вільня) Вольфгангам Зэндэрам.

Фонд імя К.Адэнауэра з'яўляецца адным з найбуйнейшых нямецкіх палітычных фондаў, працуе ў цесным узаемадзеянні з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю.

Падчас сустрэчы абмеркаваны асобныя пытанні двухбаковых беларуска-германскіх адносін, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0