Rosenheim24.de

Rosenheim24.de

У Баварыі раніцай у аўторак сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. У выніку некалькі вагонаў аднаго з пасажырскіх саставаў сышлі з рэек. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Бад-Айблінг.

Федэральная паліцыя заявіла пра дзевяць загінулых. Паводле паведамленняў паліцыі з месца аварыі, прынамсі дзесяць чалавек атрымалі цяжкія траўмы, а агульная колькасць пацярпелых дасягае 150 чалавек, 50 чалавек у цяжкім стане.

Rosenheim24.de

Rosenheim24.de

У выратавальнай аперацыі на месцы катастрофы задзейнічаны пажарныя, брыгады хуткай дапамогі і верталёты.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай магло стаць лабавое сутыкненне цягнікоў маркі Meridian. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-выданню Rosenheim24 прадстаўнік паліцыі Юрген Тальмаер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?