На месцы гандлёвага цэнтра Audėjаs у Вільні, у мікрараёне Ужупіс (Зарэчча), у бліжэйшы час пачнецца будоўля. У 2018 г. тут плануецца адкрыць новы гандлёвы цэнтр плошчай 45 000 квадратных метраў.
Як паведамляе кампанія нерухомай маёмасці MasterKey Baltics, у гандлёвым цэнтры пад назвай Central Mall абсталююцца розныя крамы адзення, спартыўнага абсталявання. 9 000 кв. м у гандлёвым цэнтры зоймуць памяшканні для адпачынку і спартыўныя клубы, яшчэ 3 000 кв. м — рэстараны. Таксама плануецца абсталяваць кінатэатр.
7 тыс. метраў зойме магазін пакуль не названай сеткі.
Мэтавая група кліентаў новага гандлёвага цэнтра — жыхары мікрараёнаў Ужупіс, Антакальніс (Антокаль), а таксама Старога горада.
Цяпер усе найбуйнейшыя гандлёвыя цэнтры размешчаны на правым беразе ракі Нярыс (Вялля): Akropolis (87 200 кв.м), Ozas (62 000 кв.м) і Panorama (60 000 кв. м).