Мужчыну, які спрабаваў згвалтаваць дзяўчынку ў Слуцку, суд прызнаў вінаватым у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 10 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Удзень 5 мая 2015 года ў раёне водаканала ў Слуцку п'яны мужчына напаў на школьніцу і паспрабаваў яе згвалтаваць. Напад 30-гадовага мужчыны на 8-гадовую дзяўчынку заўважыў яе аднакласнік. Ён пачаў крычаць і клікаць мінакоў на дапамогу. На крыкі дзіцяці прыбеглі людзі, затрымалі нападніка і патэлефанавалі ў міліцыю.
На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Высветлілася, што злачынства спрабаваў здзейсніць 30-гадовы.