У Беларусі выплаты за паведамленні аб карупцыі не будуць абкладаць падаткам. Пра гэта ў аўторак заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба.

Як паведамлялася, пастанову аб выплаце такіх узнагарод на мінулым тыдні прыняў Савет міністраў. Каб прэтэндаваць на грашовае ўзнагароджанне, грамадзянін павінен прадаставіць інфармацыю, рэчы або дакументы, якія дапамогуць у выяўленні карупцыйнага злачынства. Таксама трэба распавесці праваахоўнікам пра месцазнаходжанне грошай або маёмасці, незаконна атрыманых карупцыянерамі. Вядомыя расцэнкі: ад 6,3 млн да 8,5 млн рублёў.

Адзначаецца, што на ўзнагароду не могуць прэтэндаваць вайскоўцы або супрацоўнікі дзяржорганаў, якія змагаюцца з карупцыяй, а таксама людзі, якія самі ўдзельнічалі ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру