Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, двое жыхароў Смаленскай вобласці прыехалі ў Беларусь, маючы вялікую суму грошай на набыццё мяса.

Іх беларускі знаёмы паабяцаў дапамагчы, а сам, разумеючы, што расіяне дзейнічаюць не зусім законна, вырашыў іх «кінуць». Для гэтага ён уступіў у змову з дырэктарам кампаніі-перавозчыка, які і прадаставіў для мяса фуру.

Калі грузавік напоўніўся набытай прадукцыяй, аднойчы ўвечары на адной з дарог яго спыніў «міліцыянт», побач стаяў аўтамабіль з пробліскавымі маячкамі. Невядомы праверыў дакументы экспедытара-расіяніна і заявіў, што яны могуць быць фальшывымі. Для разбіральніцтва фуру завязуць у Валожынскі РАУС і, найхутчэй, мяса будзе канфіскаванае. Замежніка пакінулі на дарозе, а абедзве машыны з'ехалі.

Разлік беларусаў-зламыснікаў быў на тое, што расіяне ў міліцыю не звернуцца. Аднак тыя звярнуліся. Справа ў тым, што патрачаныя на мяса 40 тысяч долараў былі трэцяй асобы, і іх трэба было вярнуць. У РАУС здзівіліся пытанню пра фуру, пачалося расследаванне. Выйсці на зламыснікаў удалося пасля таго, як кіроўцу фуры паўторна дапыталі з дапамогай паліграфа. Крымінальную справу распачалі па артыкуле «крадзеж, здзейснены арганізаванай групай у асабліва буйным памеры».

Адзначаецца, што расіяне выказалі здзіўленне беларускім міліцыянтам, што ў Беларусі ў 2016-м іх «кінулі» так, як гэта адбывалася ў Расіі ў далёкія 1990-я.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру