Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да двух жыхароў Касцюковіцкага раёна па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх меркаванняў, групай асоб).

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, падазраваныя, бацька і сын, у адзін з дзён сакавіка 2015 года, дзейнічаючы ў змове, з двара дома жыхаркі вёскі Фролаўка забралі сабаку, які належаў гаспадыні. На ўскраіне населенага пункта пры дапамозе загадзя прыгатаванай вяроўкі зацягнулі на шыі жывёлы пятлю і павесілі яе на дрэве. Сабака загінуў.

За ўчыненне такога злачынства крымінальным заканадаўствам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да года.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?