Трагедыя адбылася сёння, 9 лютага, у Мінску. 45-гадовы мужчына зваліўся з вышыні. Цела мужчыны было знойдзена каля жылога дома па вуліцы Усходняя. Зараз следчыя шукаюць абставіны яго смерці. Адна з версій здарэння — суіцыд.

— Падчас агляду месца здарэння ў кватэры, з якой меркавана выпаў загінулы, быў знойдзены 16-гадовы падлетак з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкаcці. Паводле атрыманых дадзеных - сын загінулага мужчыны, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. - Дзіцяці аказваецца неадкладная медыцынская дапамога.

Зараз устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?