Reuters.com

«Яшчэ два месяцы таму мы мелі адзін прагноз, заснаваны на экспертных ацэнках міжнародных фінансавых інстытутаў, — гэта 50 даляраў ЗША за бараль нафты. Цяпер сітуацыя рэзка змянілася, і мы маем каля 30 даляраў ЗША за бараль, — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба Саўміна. — Ніхто не можа з высокай ступенню верагоднасці сказаць, як будзе сябе паводзіць знешняя рынкавая стыхія. Але мы павінны быць гатовыя да горшага сцэнарыя».

У гэтых умовах, адзначыў прэм'ер-міністр, урад выпрацаваў пакет неадкладных антыкрызісных мер. «Падрыхтавана адразу сем праектаў указаў кіраўніка дзяржавы і пастаноў урада, накіраваных на гарантаванне эканамічнай бяспекі краіны, мабілізацыю рэсурсаў, павышэнне аператыўнасці і комплекснасці прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях кіравання, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, а таксама кансалідацыю бюджэту», — заявіў Кабякоў.

Прадугледжваецца «выразны падзел зон адказнасці па валютных абавязацельствах, эфектыўнасці кіравання актывамі дзяржаўных прадпрыемстваў». Вызначаны задачы, арыентаваныя на «дыверсіфікацыю экспарту, прыцягненне замежных інвестыцый, стварэнне ўмоў для паскоранага развіцця малога і сярэдняга бізнесу». У якасці сістэмнай меры павышэння эфектыўнасці вытворчага сектара вызначана «рацыянальнае імпартазамяшчэнне».

«Адначасова з мерамі па павелічэнні даходаў прадугледжваюцца меры і па скарачэнні выдаткаў, — сказаў Кабякоў. — Мы будзем сур'ёзна аптымізаваць перш за ўсё не першачарговыя капітальныя выдаткі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру