Былы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы, які ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі, Георгій Саракашыш памілаваны беларускім прэзідэнтам. Пра гэта TUT.BY распавяла інфармаваная крыніца.

«Саракашыш — добры мужык. Расплачваўся за памылкі іншых. Добра, што [яго] памілавалі», — сказаў адзін з яго знаёмых. Падрабязнасцяў ён не ведае. Мяркуе, што вызваленне было праведзена ў рамках усеагульнай кампаніі па памілаванні былых дзяржслужачых, якіх вызваляюць з турмы і накіроўваюць падымаць праблемныя прадпрыемствы.

Грамадзянін Расіі Георгій Саракашыш быў затрыманы ў снежні 2012 года. Кампанію тагачаснаму кіраўніку санаторыя склалі яго намеснік Аляксандр Кізіма і кіраўнік сочынскай будаўнічай кампаніі Андрэй Меранкоў. У кастрычніку 2014 года Кізіма і Меранкоў атрымалі па 9 гадоў пазбаўлення волі, а Саракашыш быў асуджаны да 6 гадоў зняволення. Яны асуджаныя за буйны крадзеж сродкаў. Паводле дадзеных следства, якія былі пацверджаныя падчас судовага паседжання, абвінавачаныя прычынілі шкоду Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі на суму каля 22 млрд рублёў, што складала больш за 2 млн даляраў. Злачынства было здзейснена падчас будаўніцтва комплексу адпачынку ў пасёлку Красная Паляна каля горада Сочы напярэдадні зімовай Алімпіяды-2014. Дадзены комплекс задумваўся як складовая частка санаторыя «Беларусь».

У прыёмнай дырэктара санаторыя ў Сочы не маюць інфармацыі пра Георгія Саракашыша. У яго сям'і атрымаць каментар таксама не ўдалося.

Георгій Саракашыш па нацыянальнасці грэк. У санаторыі «Беларусь» у Сочы працаваў галоўным доктарам, затым намеснікам дырэктара. А потым заняў і кіруючае крэсла. Выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0