Праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады пабудаваны зыходзячы са стратэгічнага прыярытэту аднаўлення збалансаванага эканамічнага росту і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва краіны, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Саўміна 9 лютага.

«Прапануецца ў гэтай пяцігодцы пачаць фармаванне новай структуры эканомікі, якая забяспечвае эканамічную незалежнасць краіны. Пры гэтым паралельна з дзяржаўнай павінна развівацца прыватная ініцыятыва, узрасці роля прыватнага сектара», — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба ўрада.

Сярод прыярытэтаў — выкананне валютных абавязацельстваў, паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі, укараненне механізму ацэнкі рэгулятарнага ўздзеяння на бізнэс. Пры гэтым кантрольная дзейнасць павінна насіць перш за ўсё прафілактычны і папераджальны характар, падкрэсліў Кабякоў.

Ён адзначыў, што многія пытанні ў рамках праекта праграмы патрабуюць абмеркавання. «Застаюцца пытанні па механізмах экспартнага крэдытавання, распараджэнні ўласнасцю, тарыфнай і антыманапольнай палітыцы, стымуляванні развіцця прыватнага вытворчага бізнэсу. Я заклікаю да актыўнага абмеркавання, прашу ўсіх выказацца па сутнасці і канструктыўна, але прапановы на тэму «дайце грошай» не прымаюцца», — сказаў прэм'ер-міністр.

У праграме тры базавыя умовы эканамічнай палітыкі: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, павелічэнне золатавалютных рэзерваў да мінімальнага бяспечнага ўзроўню і бездаўгавое фінансаванне плацёжнага балансу краіны, паступовая выплата сфармаваных знешніх даўгоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру