Курс еўра на таргах на Маскоўскай біржы да канца дня 9 лютага падняўся вышэй за адзнаку 90 расійскіх рублёў. Нафта маркі Brent патаннела ў другой палове дня больш чым на $ 2,5 за бараль.

У ходзе таргоў на Маскоўскай біржы ўвечары ў аўторак, 9 лютага, біржавы курс еўра падняўся вышэй за адзнаку 90 руб. Апошні раз так нізка да еўра расійскі рубель апускаўся 21 студзеня, тады на максімуме за адзін еўра на біржы давалі 93,70 руб., аднак дзённая сесія зачыніліся на адзнацы 89,99 руб. і ў далейшым рубель некалькі ўмацаваўся.

Па стане на 21:38 еўра каштаваў на біржы 90,28 руб., за адзін даляр давалі 79,79 руб. Амерыканская валюта таксама падаражэла да канца сесіі: гандлёвы дзень адкрыўся на ўзроўні 78,91 руб.

Падзенне рубля суправаджалася зніжэннем цэны на нафту. На таргах ў Лондане нафту маркі Brent патаннела за дзень больш чым на $ 2,5 за бараль, па стане на 21:29 бараль Brent у Лондане каштаваў $ 30,47.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?