Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» абвясціла вайну ультраправай партыі «Нацыянальны фронт», назваўшы яе «асноўнай мішэнню» для нападаў у Францыі.

Пра гэта гаворыцца ў пагрозах ІД, выказаных у апошнім выпуску прапагандысцкага франкамоўнага часопіса ісламістаў Dar al-Islam, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Daily Mail

У часопісе змяшчаецца выява дэманстрацыі «Нацыянальнага фронту», а саму партыю і яе прыхільнікаў называюць «галоўнай мішэнню тэрактаў».

«Пытанне не ў тым, ці будуць у Францыі новыя тэракты, пытанне ў тым, якімі яны будуць і калі яны адбудуцца», — сказана ў часопісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0