Сяргей Касьціцын

У ноч з суботы на нядзелю па менскім часе ў Манрэалі прайшоў другі матч сэрыі між "Канадыенс" і "Бостанам Бруінз".

Квэбэкскі клюб зноў быў мацнейшым, гэтым разам 3:2, закінуўшы пераможную шайбу ў овэртайме (Аляксей Кавалёў) Беларускі форвард Сяргей Касьціцын закінуў шайбу ў самым пачатку другога пэрыяду. Ён прызнаны другой "зоркай" у матчы.

Такім чынам лік у сэрыі стаў 2:0 на карысьць "Манрэалю", а каманды два наступныя матчы правядуць у Бостане. Першы зь іх ужо сёньня, ён пачнецца а 2-й ночы паводле менскага часу.

Сёньня прайшлі яшчэ дзьве гульні. "Дэтройт" перамог "Нэшвіл" 4:2, лік у сэрыі стаў 2:0, а "Далас" – "Анахайм" 5:2, лік у сэрыі стаў 2:0 на карысьць "зорак".

Лік у сэрыі паміж "Каларада", за якое выступае Руслан Салей, і "Мінэсотай" –1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0