Міністры абароны НАТА ўхвалілі пашырэнне ваеннай прысутнасці НАТА ва ўсходнім Міжземнамор'і і Чорным моры. Пра гэта паведамляе РІАН.

«Мы дамовіліся пра пашырэнне ваенна-марской прысутнасці НАТА ва ўсходнім Міжземнамор'і і Чорным моры», — заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Ён таксама дадаў, што НАТА ўжо разгарнула шэсць штабоў ва Усходняй Еўропе. Акрамя таго, яшчэ два новыя штабы будуць размешчаныя да канца года.

Раней таксама паведамлялася, што міністры абароны НАТА зацвердзілі пастаяннае ўзмацненне пазіцый ва Усходняй Еўропе. Столтэнберг ужо заяўляў пра намер НАТА працягваць нарошчваць свае ваенныя магчымасці на Чорным моры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0