Прадавец-кансультант ювелірнага магазіна ў Мінску скрала залатыя ўпрыгожванні больш чым на 130 млн рублёў, паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная.

У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся дырэктар адной з крам, якія прадаюць ювелірныя вырабы, і паведаміў, што падчас праведзенай інвентарызацыі выявілася неадпаведнасць інфармацыі на дасье 20 найменняў упрыгажэнняў з золата іх рэальным характарыстыкам. Пасля праверкі высветлілася, што залатыя ювелірныя ўпрыгажэнні падмянілі пазалочанымі вырабамі са срэбра.

Паводле версіі праваахоўнікаў, падмену здзейсніла прадавец-кансультант крамы. Проста на працоўным месцы яна выбірала залатыя вырабы, здымала з іх біркі і мацавала іх на падобныя срэбныя ўпрыгажэнні, пакрытыя пазалотай, якія былі спецыяльна набытыя для гэтых мэтаў. Выкрадзенае золата падазраваная здавала ў ламбард.

Жанчыну затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска. У цяперашні час у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па арт.205 КК Беларусі (крадзеж). Падазраванай пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?