Беларусь будзе гаспадыняй чэмпіянату Эўропы‑2010 па цяжкай атлетыцы. Такое рашэньне аднагалосна было прынята на кангрэсе Эўрапейскай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі (EWF), які адбыўся ў Італіі.

Плянуецца, што спаборніцтвы пройдуць у менскім Палацы спорту. Аднак ня выключана, што, калі да гэтага часу будзе гатова ўзводзімая шматфункцыянальная «Менск‑Арэна», турнір пройдзе на ёй. Існуе таксама праект будаўніцтва ў Менску унівэрсальнай спартыўнай залі, якая ў выпадку гатоўнасьці да 2010 году зможа прыняць спаборніцтвы найлепшых штангістаў Эўропы.

Беларусь ужо мае вопыт правядзеньня спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. У 2004 годзе ў Менску прайшоў чэмпіянат сьвету па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0