Лявон Баршчэўскі выдаў кнігу сваіх выбраных перакладаў.

Увазе чытача прапануецца беспрэцэдэнтная аўтарская анталогія паэзіі Еўропы і абедзвюх Амерык. У ёй — 250 твораў больш як ста аўтараў. Кніга змяшчае пераклады з трыццаці моваў — ад старажытнагрэчаскай да фінскай.

Лявон Баршчэўскі.

Лявон Баршчэўскі.

Вось як, напрыклад, Баршчэўскі перастварыў вядомы верш Марыны Цвятаевай «Мне нравится, что вы больны не мной…»:

Мне ўсцешна, што Вы хворы… не, не мной
Мне ўсцешна, што я хворая не Вамі,
Што ўвесь цяжар тае вагі зямной
Не паплыве пад нашымі нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…

Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я не Вас цалую.
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Майго не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: «Алілуя!»

Я ўдзячная Вам сэрцам і рукой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што хворы ўсё-ткі Вы — на жаль! — не мной,
Што хворая я ўсё ж — на жаль! — не Вамі.

Выдаў кнігу выдавец і перакладчык Зміцер Колас. Пабачыць і прыдбаць яе можна на стэндзе выдаўца на Мінскай кніжнай выставе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0