Гэта, магчыма, першае каталіцкае набажэнства ў вёсцы за апошнія 80‑90 гадоў. Большасць ахвяраў трагедыі былі каталікамі, як відаць і па імёнах: Кацярынa Гінтаўт, Эва Сірата, Тэкля Субцельная….
Тая частка вёскі, на якую напалі партызаны пасля няўдалай спробы нападу на паліцэйскі гарнізон — «Засценак» — была ў 1880‑я гг. заселеная нашчадкамі засцянковай шляхты з‑пад Узды і Койданава, што набылі тут зямлю ва ўласнасць.
Болей пра дражанскую трагедыю можна прачытаць у кнігах Кастуся Цвіркі «Будзіла вёску берасьцянка» і Віктара Хурсіка «Кроў і попел Дражна».