Паведамленне пра тое, што тоне чалавек на возеры каля вёскі Белякоўшчына Гродзенскага раёна, паступіла ў МНС 13 лютага ў 15:26 ад вартаўніка сметніка «Белякоўшчына», які стаў сведкам здарэння.

Пасля прыбыцця да месца выкліку выратавальнікі ўбачылі: за 30 м ад берага тануў чалавек, які праваліўся пад лёд. Работнікі МНС пры дапамоге выратавальнай дошкі і вяроўкі выцягнулі мужчыну.

З агульным пераахаладжэннем арганізма ён шпіталізаваны ў Скідзельскую ЦРБ. Як распавёў мужчына, на вадаёме ён рыбачыў з лёду.

У МНС нагадалі, што выхад на лёд і тым больш рыбалка з лёду пры цяперашніх умовах надвор'я смяротна небяспечныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?