Адзін чалавек загінуў і пяцёра пацярпелі ў ДТЗ у Гарадоцкім раёне, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

13 лютага ў 10.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля, кіроўца якога не справіўся з кіраваннем.

Каля вёскі Залучча Гарадоцкага раёна машына з'ехала ў кювет і перакулілася. У выніку аварыі загінуў 1 чалавек, 5 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя. Работнікамі МНС выратаваны (дэблакаваны) адзін з пацярпелых і вяліся работы па дэблакіроўцы загінулага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?