12—14 лютага міністр замежных спраў Уладзімір Макей наведаў Федэратыўную Рэспубліку Германія для ўдзелу ў 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі.

Сустрэча Уладзіміра Макея з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Сустрэча Уладзіміра Макея з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

«Падчас сустрэч кіраўніка знешнепалітычнага ведамства з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і Усходняга партнёрства, спецыяльным упаўнаважаным па пытаннях старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе Гернатам Эрлерам, старшынёй Усходняга камітэта германскай эканомікі Вольфгангам Бюхеле разгледжаны перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Германіяй па шырокім коле пытанняў. З улікам старшынства ФРГ у АБСЕ ў 2016 годзе асобна суразмоўцы спыніліся на тэматыцы супрацоўніцтва ў гэтай арганізацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Сустрэча Уладзіміра Макея з Вольфгангам Бюхеле

Сустрэча Уладзіміра Макея з Вольфгангам Бюхеле

Сустрэча Уладзіміра Макея з Йаханесам Ханам

Сустрэча Уладзіміра Макея з Йаханесам Ханам

У рамках канферэнцыі Макей правёў таксама перамовы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Йаханесам Ханам, міністрамі замежных спраў Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, шэрагам іншых міністраў краін — членаў ЕС. Асноўны акцэнт у ходзе гутарак беларускі бок рабіў на неабходнасці аднаўлення паўнавартаснага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, адзначае МЗС.

Стан і перспектывы развіцця двухбаковых палітычных і гандлёва-эканамічных адносін міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў з міністрамі замежных спраў Ганы, Грузіі, Ірана, міністрам абароны Пакістана, прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Сустрэча Уладзіміра Макея з Махамадам Джавадам Зарыфам

Сустрэча Уладзіміра Макея з Махамадам Джавадам Зарыфам

Сустрэча Уладзіміра Макея з Юкіа Амана

Сустрэча Уладзіміра Макея з Юкіа Амана

Генеральнаму дырэктару МАГАТЭ Юкіа Амана Уладзімір Макей падрабязна выклаў інфармацыю аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС, падкрэсліўшы, што ў аснове гэтай працы ляжыць прынцып бяспекі будучай атамнай электрастанцыі.

Макей правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі еўрапейскіх дзелавых колаў, экспертамі ў галіне міжнародных адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?