Школа ў аграгарадку Рацічы Гродзенскага раёна, дзе 11 лютага невядомым рэчывам атруціліся 42 школьнікі, будзе зачыненая да канца расследавання.

Дзеці ў панядзелак працягнуць заняткі ў іншай навучальнай установе. Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 14 лютага.

Як паведаміў у інтэрв'ю праграме міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, «адназначна было выключана харчовае атручванне, МНС мяркуе, што гэта нейкае атручванне, якое перадаецца праз паветра». «Што канкрэтна — яшчэ працуе спецыяльная камісія», — сказаў ён.

У рамках расследавання былі правераныя размешчаныя непадалёк сельгаспрадпрыемствы. Тыя заявілі, што ніякіх работ на палях не праводзілі нават восенню і ўцечкі хімікатаў быць не магло.

Узятыя аналізы не паказалі ўздзеяння на арганізмы дзяцей газу або наркотыкаў. Пры гэтым ўзялі пробы паветра ў будынку школы і вакол яе, даследалі глебу, на паверхах разабралі падлогу, на той выпадак, калі пад ёю знаходзілася разлітая ртуць. Ні адна з версій следства пакуль не пацвердзілася.

Усе пробы з месца здарэння даследуюцца ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце халатнасці. Падазраваных пакуль няма.

У шпіталі яшчэ застаецца адзін школьнік. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?