Зборная Польшчы па хакеі стала трэцім супернікам беларускай каманды ў кваліфікацыі да Зімовай Алімпіядзе 2018 года.
У вырашальным матчы палякі абыгралі каманду Венгрыі ў серыі булітаў. Асноўны час і авертайм завяршыліся з лікам 0:0.
Акрамя Польшчы ў лік сапернікаў зборнай Беларусі трапілі каманды Славеніі і Даніі.
Кваліфікацыйны турнір пройдзе з 1 па 4 верасня ў Мінску. Пераможца групы атрымае пуцёўку на Алімпіяду.
Іншыя квартэты склалі Латвія, Германія, Аўстрыя, Японія, а таксама Нарвегія, Францыя, Казахстан і Італія.