Лісты памерлага ў 2005 годзе пантыфіка да Ганны-Тэрэзы Тымянецкай доўгія гады захоўваліся ў нацыянальнай бібліятэцы Польшчы. Да гэтага часу такіх не паказвалі нікому.
Сяброўства кардынала Караля Вайтылы з Тымянецкай, амерыканскім філосафам польскага паходжання, пачалося яшчэ ў 1973 годзе — гэта значыць за некалькі гадоў да таго, як ён стаў Папам Рымскім.
Пры гэтым няма ніякіх указанняў на тое, што ён мог парушыць зарок чысціні.
Першы ліст напісала Тымянецкая. Яна хацела абмеркаваць са святаром напісаную ім кнігу. Першапачаткова перапіска насіла падкрэслена дзелавы характар, аднак пасля яе тон станавіўся ўсё больш і больш таварыскім.
Ужо ў 1974 годзе Вайтыла ў перапісцы прызнаўся, што перачытвае старыя лісты Тымянецкай, якія падаюцца яму «вельмі глыбокімі і вельмі асабістымі». У архіве таксама ёсць фатаграфіі Вайтылы з яго амерыканскай сяброўкай.
Здымкі зробленыя ў Польшчы і Ватыкане. Вайтыла і Тымянецкая некалькі разоў сустракаліся, гулялі і каталіся на лыжах.
Караль Вайтыла стаў Папам Рымскім Янам Паўлам II у 1978 годзе і заставаўся пантыфікам да сваёй смерці ў 2005 годзе.