Дарадца міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны па справах Крыма Эмінэ Джэпар заявіла, што з 26 лютага ва ўкраінскіх школах будуць праводзіць урокі пра падзеі вясны 2014 года, калі паўвостраў Крым быў анексаваны Расіяй.

«Мэта ўрока ў старэйшых класах — расказаць і паказаць грамадзянскі супраціў Крыма акупацыі і развеяць міф пра тое, што Крым цалкам падтрымаў расейскае ўварванне і захоп ўкраінскай тэрыторыі», — напісала Джэпар у фэйсбуку.

Расейскім школьнікам пачалі абгрунтоўваць далучэнне Крыма яшчэ ў маі мінулага года.

Тады міністэрства адукацыі і навукі Расіі апублікавала рэкамендацыі і матэрыялы для ўрокаў, на якіх вучням павінны былі расказаць пра прычыны далучэння да Расіі Крыма. Урокі пад назвай «Крым і Севастопаль: іх гістарычнае значэнне для Расіі» міністэрства адукацыі прапаноўвала правесці ў 5-11 класах.

Сярод мэтаў такіх урокаў — «паказаць міратворчы і гуманістычны характар дзеянняў Расіі» на паўвостраве.

У рэкамендацыях для настаўнікаў прапаноўвалася называць прычынай рэферэндуму ў Крыме тое, што ўладу ва Украіне захапілі «падтрыманыя краінамі НАТА праварадыкальныя і русафобскія элементы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?