Адкрытае акцыянернае таварыства «Малако» абвясціла тэндэр на закупку ліцэнзій для праграмнага забеспячэння Microsoft Windows арыентыровачным коштам 328 641 943 рублёў.
Віцебскі малаказавод купляе 2 ліцэнзіі для «Microsoft Windows Server Standard Edition 2012 R2», 5 ліцэнзій для кліенцкай аперацыйнай сістэмы «Windows 10 Professional», а таксама 100 ліцэнзій для тэрмінальнага доступу да сервера «WinRmtDsktpSrvcsCAL 2012 SNGL OLP NL DvcCAL».
Закупка робіцца прадпрыемствам за кошт уласных сродкаў, ліцэнзіі павінны быць пастаўленыя пакупніку да 1 красавіка.
У 2015 годзе за выкарыстанне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння Microsoft Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод быў аштрафаваны на 18 млн рублёў, а адкрытае акцыянернае таварыства «Веста» — на 9 млн рублёў.