У Каіры памёр былы генеральны сакратар ААН Бутрас Бутрас Галі. Яму было 93 гады.

Ён заняў пасаду генеральнага сакратара ААН у 1992 годзе і стаў першым (і да гэтага часу адзіным) прадстаўніком арабскай краіны на гэтай пасадзе.

У гэты час, неўзабаве пасля першай вайны ў Персідскім заліве, роля ААН на міжнароднай арэне стала расці. На час яго працы ў ААН прыйшліся грамадзянскія вайны ў Югаславіі і Самалі, а таксама неспакойнай была сітуацыя на Блізкім Усходзе.

Вашынгтон быў незадаволены тым, што Бутрас Бутрас Галі выступаў супраць кампаніі НАТА ў Босніі, якая паклала канец вайне ў гэтай краіне.

Акрамя таго, яго крытыкавалі за тое, што ААН не змагла спыніць генацыд у Руандзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру