AFP
Аўстрыя прыняла рашэнне ўвесці памежны кантроль з трыма краінамі — Італіяй, Славеніяй і Венгрыяй. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце МУС краіны.
Міністр унутраных спраў Аўстрыі Ёхана Мікль-Ляйтнер патлумачыла, што абмежаванні ўводзяцца на 12 памежных кантрольна-прапускных пунктах. Асаблівая ўвага будзе надавацца на межах у федэральных землях Карынція, Штырыя, Тыроль і Бургенланд.
Акрамя гэтага, з 17 лютага Вена мае намер усталяваць новую колькасць квот для прыёму мігрантаў. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца з уладамі Славеніі. Акрамя таго, для забеспячэння кантролю на межах павялічыцца колькасць памежнікаў, якія будуць супрацоўнічаць з паліцэйскімі.