Гiбель многiх людзей, удзельнiкаў хрэснага ходу, несумненна, папярэдзiў 36‑гадовы iнспэктар Дзяржаўтаiнспэкцыi Берасьця. У другой палове дня ў нядзелю з гораду над Бугам рушыў хрэсны ход у гонар аб’яднаньня Праваслаўнай царквы. Яго зьдзяйсьняюць усяго 200 чалавек. Праваслаўныя беларусы пройдуць цераз усю рэспублiку i аб’яднаюцца з iншымi ўдзельнiкамi мерапрыемства ў Бранску.

Каля 15 гадзiн вернiкi вырашылi зрабiць прыпынак у раёне Булькоўскага маста. Пры гэтым, першыя ўжо спынiлiся, а тыя, што замыкалi калёну, яшчэ рухалiся. Працэсiю ззаду суправаджаў аўтамабiль ДАI. У нейкi момант мiлiцыянэр у люстэрка заўважыў iншамарку, якая iмчала на поўнай хуткасьцi. На роздум былi долi сэкунды, i мiлiцыянэр загарадзiў дарогу парушальнiку сваiм аўтамабiлем. Можна толькi ўявiць, колькi было б ахвяраў, каб гэтага ня здарылася. Аўтаiнспэктар атрымаў закрытую чэрапна‑мазгавую траўму, вадзiцель «Форда» i яго пасажырка не пацярпелi.

Яна Сьветава, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0