У Беларусі зацверджаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія будуць пералічваць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за 2015 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 15 лютага 2016 г. № 121, паведамляе прэс-служба ўрада.

У пералік увайшлі 29 прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ «Беларуськалій», ААТ «МАПІД», «Мінскпраект», «Белтэлекам», ААТ «Экзон», «Мінскінтэркапс», «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант», «Белзнешпрамсэрвіс» і іншыя.

Найбольшую суму ў бюджэт павінен будзе пералічыць «Беларуськалій» — 158,7 млрд рублёў. На другім месцы — «Белтэлекам», выплаты якога павінны скласці 115,7 млрд рублёў.

У адпаведнасці з пастановай высокарэнтабельныя арганізацыі будуць пералічваць частку прыбытку па выніках працы за 2015 год штомесяц, пачынаючы з лютага 2016 года, роўнымі долямі да 1 ліпеня 2016 года.

Міністэрствам і ведамствам, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты ў рэспубліканскі бюджэт часткі прыбытку высокарэнтабельнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (якія ўваходзяць у іх склад) альбо акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў іх упраўленні.

Міністэрства фінансаў да 31 студзеня 2017 года павінна прадставіць у Савет міністраў звесткі аб выкананні дадзенай пастановы.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?