Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» і Федэрацыя футбола Паўночнай Ірландыі дамовіліся аб правядзенні міжнароднага таварыскага матча з удзелам нацыянальных каманд. Гульня пройдзе 27 мая ў Белфасце.

Час пачатку і месца правядзення матчу вызначацца пазней.

У канцы мая або пачатку чэрвеня наша каманда правядзе яшчэ адзін матч, супернік у якім пакуль не вызначаны.

25 сакавіка зборная Беларусі памераецца сіламі з Арменіяй, а 29 сакавіка згуляе з Чарнагорыяй.

Зборная Паўночнай Ірландыі выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016, заняўшы першае месца ў сваёй адборачнай групе. На дадзены момант наш супернік займае 29 радок у рэйтынгу ФІФА.

Зборныя Беларусі і Паўночнай Ірландыі раней не сустракаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?