Беларуская армія заняла 45-е месца ў сусветным рэйтынгу ўзброеных сіл, складзеным арганізацыяй Global Firepower.

Беларусь апынулася на 45-й пазіцыі сярод 126 краін па сукупных паказчыках сваіх узброеных сілаў у сусветным рэйтынгу, паведамляе сайт арганізацыі.

Першыя тры радкі ў рэйтынгу займаюць ЗША, Расія і Кітай, апошнія — Малі, Мазамбік і Самалі. Украіна знаходзіцца на 25-м месцы, Узбекістан — на 54-м, Азербайджан — на 64-м, Арменія — на 74-м, Грузія — на 75-м, Кыргызстан — на 78-м, Таджыкістан — на 81-м, Туркменістан — на 90-м.

У рэйтынгу ўлічана, што па колькасці насельніцтва Беларусь займае 83-ю пазіцыю сярод краін, якія параўноўваюцца. Пры гэтым па колькасці арміі (65 тыс. чалавек) Узброеныя сілы Беларусі займаюць 65-е месца.

Па агульнай колькасці самалётаў (181) беларуская армія займае 50-е месца. Па ліку аэрадромаў, якія абслугоўваюцца (65), — 70-е месца. Па агульнай колькасці танкаў, у тым ліку лёгкіх, — 15-е. Паводле звестак Global Firepower іх у Беларусі 1.665 адзінак.

Пры гэтым, адзначаюць даследчыкі, па расходах на абарону Беларусь займае 79-е месца, выдаткоўваючы на гэтыя мэты 725 млн. долараў за год па стане на 2015 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?