Польскі кінарэжысёр Анджэй Жулаўскі, вядомы па фільмах «Галоўнае — кахаць» і «Апантаная», памёр ад раку ва ўзросце 75 гадоў, паведамляе Асацыяцыя кінематаграфістаў Польшчы.

cinephilia.fr

cinephilia.fr

Да найбольш выбітных фільмаў Жулаўскага належаць вольная экранізацыя рамана «Ідыёт» Фёдара Дастаеўскага пад назвай «Шальное каханне» (1985) і фільм-опера «Барыс Гадуноў» (1989).

У многіх фільмах Жулаўскага галоўную ролю выканала французская актрыса Сафі Марсо, якая была яго жонкай з 1984 па 2001 год.

Марсо і Жулаўскі ў Канах, 1985 год

Марсо і Жулаўскі ў Канах, 1985 год

У стужках Жулаўскага таксама здымаліся такія акцёры, як Ромі Шнайдэр, Клаўс Кінскі і Ізабель Аджані.

Некаторыя карціны Жулаўскага выклікалі скандалы і спрэчкі праз вялікую колькасць гвалту і эротыкі на экране, а яго містычны фільм жахаў «Д'ябал» (1972) быў забаронены да паказу ў Польшчы.

Жулаўскі атрымаў 16 узнагарод на розных міжнародных кінафестывалях. Ён напісаў некалькі раманаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?