У бліжэйшыя два гады беларускія інжынеры і навукоўцы абяцаюць стварыць і паставіць вайскоўцам новую ракетную сістэму дальнасцю да 300 км.

Беларуская РСЗА «Паланэз». Фота vkurier.by

Беларуская РСЗА «Паланэз». Фота vkurier.by

Гэта максімальная лічба, дазволеная дамовай пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе, паведаміў у відэасюжэце канал АНТ.

«Трэба мець зброю, якая б засцерагала патэнцыйнага праціўніка ці суперніка нашага не ваяваць з беларусамі. Мы павінны мець зброю, якая можа нанесці непрымальныя страты гіпатэтычнаму праціўніку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Ваенна-прамысловага камітэта Сяргеям Гурулёвым.

З гэтай прычыны Беларусь вырашыла зрабіць стаўку на ракетную зброю, дадаў Лукашэнка.

«Мы яе стварылі. Паставілі на ўзбраенне», — дадаў ён, маючы на ўвазе ракетны комплекс «Паланэз».

Да 1 ліпеня 2016 года дывізіён у складзе 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады атрымае поўны камплект ракетных комплексаў залпавага агню «Паланэз», дальнасць якога — 200 км.

Раней намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Ігар Лацянкоў казаў, што дывізіён «Паланэзаў» будзе ўключаны ў склад брыгады «да верасня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?