Ад траўня ў Магілёўскім дзяржунівэрсытэце харчаваньня ўводзяцца платныя адпрацоўкі прапушчаных практычных і сэмінарскіх заняткаў.

Кошт адной «пары» складзе каля 16 тысяч рублёў. Пераздача экзамэнаў застаецца бясплатнай, каб не было спэцыяльнах «завальваньняў».

Студэнты кажуць, што выкладчыкі не даюць адпрацаваць пропускі ў красавіку — чакаюць траўня.

— Я не атрымліваю стыпэндыю. Як вучыцца далей — проста ня ўцямлю, — сумна скардзіцца студэнт унівэрсытэту.

Дзьве астанія ВНУ Магілёва ўвялі платныя адпрацоўкі ўжо даўно.

Паводле: Саша Заяц, BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0