Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб штомесячнай выплаце на дзіця 120 еўра
17 лютага прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб дзяржаўнай дапамозе ў выхаванні дзяцей.
Гаворка ідзе пра ўрадавую праграму «Сям'я 500+», якая прадугледжвае выдзяленне 500 злотых (каля 120 еўра) штомесяц на кожнае другое і наступнае дзіця.
Маламаёмасным сем'ям матэрыяльная падтрымка будзе аказвацца пры нараджэнні ўжо першага дзіцяці. Гаворка ідзе пра тыя сем'і, у якіх даход на аднаго члена сям'і не перавышае 800 злотых (каля 190 еўра) і 1200 злотых (каля 280 еўра) у выпадку дзяцей з інваліднасцю.
Дзяржава будзе выплачваць дапамогі да моманту дасягнення дзіцем 18-гадовага ўзросту.
Выплата дапамог пачнецца ўжо ў красавіку 2016 года.
Каментары