• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Мова
Фота 4 з 6
22.02.2016 / 13:47

Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза падпісалі прысуд беларускай мове?

Пасля ўводу ў дзеянне Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза беларускія вытворцы страцілі магчымасць карыстацца прадугледжаным Канстытуцыяй краіны правам выбару адной альбо адразу дзвюх дзяржаўных моў пры аздабленні ўпакоўкі сваёй прадукцыі. На моўным раўнапраўі пастаўлены заканадаўчы крыж. Цяпер расійская мова нават заканадаўча займела пераважнае становішча над беларускаю. Пры гэтым айчынных заканадаўцаў сітуацыя не надта хвалюе.

Яшчэ ў пачатку гэтага года выявілася, што з уступленнем Беларусі ў Мытны саюз дзяржаўнымі органамі краіны, якія ўхвалілі і ратыфікавалі адпаведныя дамовы, быў нанесены чарговы ўдар па стане беларускай мовы. Фактычна, калі раней беларускую мову з навакольнага атачэння беларусаў прыбіралі нібыта незнарок (маўляў, не карысталіся вытворцы правам выбару мовы на карысць беларускай), то цяпер, калі дастаткова вялікая колькасць вытворцаў сапраўды стала аддаваць перавагу беларускамоўнаму аздабленню сваёй прадукцыі, іх заканадаўча паставілі ў няроўныя ўмовы з тымі, для каго беларуская мова лішняя.

У студзені 2015 года адзін з віцебскіх прадпрымальнікаў вырашыў выпусціць партыю тавару, аздобіўшы ўпакоўку выключна па-беларуску. Але патрыятычны парыў вытворцы не ацанілі ў дзяржаўных органах стандартызацыі, спаслаўшыся на тое, што Тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза прадугледжана норма, згодна з якой расійская мова, у адрозненне ад нашай нацыянальнай, на ўпакоўцы любога тавара, выпушчанага на тэрыторыі Беларусі, Расіі альбо Казахстана, нават калі сам тавар мяркуецца рэалізоўваць выключна ў Беларусі, павінна быць абавязкова.

Варта пагартаць заканадаўчую базу, каб зразумець, у які стан загналі нашу мову нашыя ж заканадаўцы.

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нас па-ранейшаму дзве дзяржаўныя мовы. Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» у гэтым плане дае вытворцам права выбару мовы маркіроўкі тавараў, пазначаючы ў артыкуле 30, што «маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанні таварамі выконваюцца на беларускай або расійскай мове».

Тое самае цвердзіць і Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», які ў пункце 9 артыкула 7 «Інфармацыя аб таварах (работах, паслугах)» замацоўвае тую норму, што «інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1–8 гэтага артыкула, на беларускай або расійскай мове дакладным і разборлівым шрыфтам даводзіцца да ведама спажыўца ў дакументацыі, якая дадаецца да тавараў (работ, паслуг), на спажывецкай тары (упакоўцы), этыкетках або іншым спосабам, прынятым для асобных відаў тавараў (работ, паслуг)». Прыкладна тое самае ў гэтым законе прапісана і ў пункце 4 артыкула 8 «Інфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)».

Нават дзяржаўны стандарт Беларусі № СТБ 1100-2007 «Харчовыя прадукты. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаваннi» сцвярджае, што любы беларускі вытворца можа праявіць патрыятызм і выканаць упакоўку свайго тавара па-беларуску. У чацвёртым раздзеле гэтага дакумента ёсць пункт 4.3, дзе сказана, што «інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на беларускай і/або расійскай мове і пры неабходнасці на замежнай мове ў адпаведнасці з нормамі мовы, на якой прыведзена інфармацыя». Здавалася б, усё цудоўна: выбірайце, шаноўныя вытворцы-беларусы, сабе мову, якую палічыце больш мэтазгоднай. Але…

У пачатку мінулага года мы пачалі жыць у новым утварэнні — Мытным саюзе. І ў нас пачалі дзейнічаць агульныя з Расіяй і Казахстанам нарматыўныя дакументы. А яны, як выявілася, закранулі і моўную сферу, пытанні ў якой, паводле неаднаразовых сцвярджэнняў прэзідэнта Беларусі, былі ў нас раз і назаўсёды знятыя яшчэ ў 1995 годзе. Для функцыянавання вытворчасці Мытнага саюза былі прынятыя агульныя Тэхнічныя рэгламенты ў самых розных сферах, у тым ліку і асобным дакументам былі агавораныя патрабаванні да ўпакоўкі тавараў. І тут усёмагутная рука, здавалася б, нязначнага дакуменціка папросту разбурыла ўсю нашу, абвешчаную Лукашэнкам 20 гадоў таму, моўную ідылію.

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер дзейнічае і ў Беларусі, трыма радкамі пункта 4 артыкула 6 перакрэсліў усе нашыя прыгожыя нормы, прапісаныя і ў Канстытуцыі, і ў Законе «Аб мовах», і ў Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў», і ў адпаведных рэспубліканскіх стандартах. Цяпер у нас з дзвюх раўнапраўных моў, адна нават заканадаўча зрабілася «раўнейшай». Названая папера прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на расійскай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-чальца Мытнага саюза пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) Мытнага саюза».

Дарэчы, калі не ўдумвацца, то выглядае гэты пункцік цалкам бяскрыўдна. Нават фармальна ён не супярэчыць нормам нашага заканадаўства. Бо, у прынцыпе, нідзе ў нас не напісана, што нашыя дзве дзяржаўныя мовы павінны быць раўнапраўнымі. Гэта толькі абяцалася Лукашэнкам перад вядомым рэферэндумам дваццацігадовай даўніны. За прайшоўшы з тае пары час усе ўпэўніліся, што тое былі толькі абяцанкі, насамрэч беларуская мова практычна паўсюль у справах, якія нейкім чынам тычацца дзяржавы, замененая расійскаю. Нават Канстытуцыйны суд у студзені гэтага года ўжо ў другі раз (першы быў яшчэ ў 2003 годзе) прызнаў, што «пры фармальна-юрыдычным раўнапраўі дзяржаўных моў на практыцы баланс іх выкарыстання не заўсёды захоўваецца».

Дык што, выходзіць, што Лукашэнка падмануў у моўным пытанні амаль 10 мільёнаў беларусаў? З уводам у дзеянне Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза (дарэчы, такая самая норма датычна моў інфармацыі маецца не толькі ў рэгламенце пра ўпакоўку, але і ва многіх іншых) яскрава выкрылася: што так, падмануў.

Увогуле, ні для каго не ёсць сакрэтам, што сёння ў афіцыйна двухмоўнай Беларусі на ўпакоўцы пераважнай большасці тавараў знаходзіцца месца для размяшчэння інфармацыі на якіх заўгодна мовах – расійскай, ангельскай, украінскай, казахскай, малдаўскай і нават туркменскай, але толькі не на беларускай. То няўжо гэтае становішча нармальнае? Відавочна – не! Менавіта ігнараванне моўных правоў людзей, тым больш – прадстаўнікоў тытульнай нацыі краіны, і здольнае справакаваць самыя непрадказальныя наступствы.

Справа ў тым, што калі нашыя законы даюць права вытворцу абіраць – падаваць інфармацыю на ўпакоўках сваіх тавараў па-расійску альбо па-беларуску, а новы Тэхнічны рэгламент патрабуе, каб расійская мова прысутнічала абавязкова, то пра беларускую мову можна нават і не задумвацца – выбар відавочны! Бо абавязковасць беларускай мовы нідзе не патрабуецца, а свядомае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў выкліча дадатковыя расходы і паставіць канчатковую прадукцыю ў няроўныя канкурэнтныя ўмовы з «аднамоўнаю».

І гэтыя перасцярогі аб павелічэнні кошту канчатковага прадукта з-за вымушанага дублявання інфармацыі на ўпакоўцы на дзвюх мовах – не мая драматызацыя варункаў. Гэта выкладкі нашых заканадаўцаў – дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Яшчэ да ўводу ў дзеянне Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза гомельскі актывіст, ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак рассылаў нашым парламентарыям пісьмовыя звароты з прапановамі ўнясення зменаў у законы «Аб мовах» і «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія прадугледжвалі абавязковае патрабаванне прысутнасці на любой прадукцыі (таварах, работах і паслугах) інфармацыі аб ёй на абедзвюх дзяржаўных мовах. І менавіта тады пераважная большасць дэпутатаў адказвала, што не падтрымлівае прапановы Ігара, бо (тут ледзь не ва ўсіх адказах былі цалкам ідэнтычныя, нібы раздрукаваныя з аднаго файла, толькі з рознымі подпісамі, фармулёўкі абгрунтавання) «рэалізацыя прапановы прывядзе да дадатковых выдаткаў, а значыць — да павышэння цэн на тавары (работы, паслугі), што відавочна супярэчыць інтарэсам нашых грамадзян».

Але ж пасля таго, як выкрылася ганебная сітуацыя з віцебскім прадпрымальнікам, які не змог атрымаць сертыфікат адпаведнасці на прадукт, што быў аздоблены без выкарыстання расійскай мовы, Ігар Случак вырашыў аднавіць перапіску з парламентарыямі ў сувязі з новымі акалічнасцямі, якія ўзніклі ў справе. Але дагэтуль толькі некалькі дэпутатаў ў сваіх адказах выказаліся, што пры ўнясенні ў парламент законапраекта аб унясенні зменаў у Законы «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб абароне правоў спажыўцоў» яны падтрымаюць змены таго кшталту, што інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца да ведама спажыўца на абедзвюх дзяржаўных мовах. Праўда, ініцыяваць такі законапраект, на думку парламентарыяў, павінен нехта іншы, але не нашыя заканадаўцы.

Як бачым, ужо больш за год у Беларусі фактычна дзейнічае знішчальная для нашай нацыянальнай мовы сітуацыя ў заканадаўстве, якая не выклікае клопату афіцыйных ўладаў. Неабыякавыя да беларускай мовы людзі як могуць спрабуюць звярнуць увагу дзяржавы на прыгнечаны стан нашай мовы. Але належнага выніку іх высілкі пакуль не прыносяць і абяцанага калісьці кіраўніком дзяржавы моўнага раўнапраўя ў краіне за два дзесяцігоддзі дасягнуць так і не ўдалося.

Але ў адным са сваіх апошніх адказаў дэпутат парламента А.Ф. Леўшуноў паведаміў, што Міністэрства гандлю Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў рыхтуюць праект закона аб унясенні зменаў у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Ці будзе гэты праект прадугледжваць патрабаванні па ўраўноўванні ў правах дзвюх дзяржаўных моваў – пакуль не вядома. Але калі права беларускамоўных грамадзян краіны на атрыманне інфармацыі аб таварах і паслугах на сваёй мове і гэтам разам не будзе заканадаўча замацавана, то моўная дыскрымінацыя прадстаўнікоў тытульнай нацыі ўжо будзе на сумленні дзейных дэпутатаў парламента.

Андрусь Гаёвы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны
Палітыка і грамадства
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Галоўнае
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх