Актывіст Еўрамайдану ў Кіеве, львавянін Іван Бубенчык шукае журналіста Івана Сіяка, з мэтай абвяржэння скандальнага інтэрв'ю, у якім гаворыцца пра забойства двух сілавікоў у дні Рэвалюцыі Годнасці.

Пра гэта ў пятніцу, 19 лютага, паведамляе «Щоденний Львів».

Па словах Бубенчыка, ён даваў інтэрв'ю Сіяку, аднак нічога не казаў пра тое, што забіў стрэлам з аўтамата двух «беркутаўцаў».

«У тэлефоннай размове… Бубенчык сказаў, што ўчора ў Кіеве сапраўды сустракаўся з незнаёмым да гэтага часу чалавекам, які назваўся Іванам Сіякам (дакументаў ён не паказваў), і даў яму інтэрв'ю-успамін. Аднак пра такія два забойствы Іван Бубенчык не распавядаў і цяпер сам шукае Івана Сіяка, каб той абверг распаўсюджаную ім ілжывую інфармацыю на сайце Bird In Flight», — гаворыцца ў тэксце.

У публікацыі прыводзіцца відэа з успамінамі Бубенчыка. «Карэспандэнт «ЩЛ» перагледзеў гэтае відэа — у ім ні слова пра забойствы. А распаўсюджана яно на канале ў You Tube, што называецца на рускай мове «Иван Бубенчик». Адно відэа на ўвесь канал», — гаворыцца ў тэксце. Таксама ў артыкуле адзначаецца, што ёсць яшчэ іншы канал з назвай на ўкраінскай мове («Іван Бубенчик») і там гэтага відэасюжэту няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?