Шаноўная рэдакцыя «Нашай Нівы», да Вас звяртаецца сталы чытач з Пінска. Так супала, што ў вас выйшаў артыкул аб прыпынках у Пінску. І я якраз пра тыя прыпынкі Вам хацеў напісаць. Ведаеце, гэта абраза Года культуры!

Справа ў тым, што і месяц не павіселі партрэты дзеячаў беларушчыны, і на іх наляпілі рэкламу. Зрабіла гэта тая ж фірма «Аранжавы дэльфін».

Столькі было папулізму, столькі гучных слоў, а ўзялі і заляпілі. Грошы больш патрэбныя? Больш няма партрэтаў Цёткі, Мулявіна, Багдановіча ды Крапівы, хутка не будзе і Шамякіна з Мележам. Скончыўся ў Пінску Год культуры і патрыятызм. Пытанне — навошта тады было ўсё гэта рабіць, дзеля піяру «Аранжавага дэльфіна»? А мо кіраўніцтва проста хацела атрымаць узнагароды ад уладаў. Дарэчы, важны факт: як толькі дырэктар «Аранжавага дэльфіна» перамог у гарадскім конкурсе «Чалавек года», дык і пачалі заляпляць. Вось такія справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?