Яўген Шыгалаў

Старшыня савета дырэктараў Гандлёвага цэнтра »Ждановічы» Яўген Шыгалаў абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі

15 красавіка старшыні савета дырэктараў Гандлёвага цэнтра «Ждановічы» Яўгену Шыгалаву выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Пра гэта БелаПАН паведамілі ў МУС Беларусі.

Выстаўлена таксама абвінавачанне яшчэ адной асобе, якая праходзіць па гэтай справе, сказаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, Я.Шыгалаў быў затрыманы 5 красавіка. Бізнесмен утрымліваецца ў следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Як паведаміў 9 красавіка кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў, разам з Я.Шыгалавым затрыманы яго намеснік і дзяржаўны чыноўнік, які займаецца пытаннямі выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва.

Гандлёвы цэнтр «Ждановічы» быў створаны ў 1993 годзе. Сёння ён уключае: харчовы цэнтр; рэчавы рынак; комплекс «Свет моды»; аўтамабільны рынак; рынак будаўнічых матэрыялаў; зоабатанічны рынак (мае дзве пляцоўкі); гандлёвы гарадок «Лябяжы»; начны плодаагароднінны аптовы кірмаш; мясакамбінат «Тарасава» (загарадная вытворчасць); шматузроўневы Гандлёвы комплекс «GRAD»; музей «Наша спадчына» (у павільёне «Будаўнічая выстава»); фізкультурна‑аздараўленчы комплекс (у вёсцы Тарасава); сельгаспрадпрыемства ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы‑Агра» (загарадная вытворчасць).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0