Прывітаньне маім сябрам з 11-й камэры і вялікі дзякуй ім за падарункі, якія перадалі ў дзень маіх 25-х народзінаў (яны выходзілі раней). На жаль, пасьля майго вызваленьня я быў дэпартаваны ды ня змог ім асабіста падзякаваць. Я хацеў ім перадаць, што нягледзячы на абставіны, я вельмі рады, што мог зь імі пазнаёміцца. Усяга вам добрага. Завуць мяне Пётра Дудановіч, прасядзеў на Акрэсьціна 15 сутак.

Пётрык з Польшчы

Жыве Беларусь!!!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0