Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў, скіраваных на незаконны абарот наркотыкаў.
На падставе апавяшчэння Міністэрства ўнутраных спраў 22 лютага 2016 года Міністэрствам інфармацыі ў мэтах выканання патрабаванняў дэкрэта ад 28 снежня 2014 года №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў, гаворыцца на сайце ведамства.