Рэспубліка Беларусь і Федэрацыя Сэнт-Кітс і Нэвіс плануюць усталяваць дыпламатычныя адносіны. Гэтае пытанне абмеркавалі 22 лютага пасол Беларусі на Кубе Аляксандр Аляксандраў і часовы павераны ў справах Федэрацыі Сэнт-Кітс і Нэвіс на Кубе Верна Морыс.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай прапрацоўцы асобных напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку па развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.